СУМГА́НСКАЯ ПЯЧО́РА,

адна з найбольш доўгіх вапняковых пячор Урала, у Башкортастане, Расія. Знаходзіцца на зах. схіле хр. Кібіз (Паўд. Урал). Даўж. каля 8 км. Складаецца з 3 ярусаў; вызначаецца вял. памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў. Ёсць падземныя азёры. Помнік прыроды.

т. 15, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)